Путёвку в трудовое лето-2025 получили студотряды Шумилинского района

Молодёжь

Пуцёўка – у працоўнае лета

Пуцёўку ў працоўнае лета-2025 для студатрадаў раёна ў аўторак, 3 чэрвеня, атрымала першы сакратар РК ГА БРСМ Вікторыя Бяляева.

Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра прайшло ў Віцебску на Плошчы Сцяга і Герба. Пуцёўкі раённым штабам уручыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.

Сёлета ў вобласці плануюць працаўладкавацца больш за 7 тысяч хлопцаў і дзяўчат па розных напрамках дзейнасці. Будуць працаваць педагагічныя, будаўнічыя, сельскагаспадарчыя, сэрвісныя, медыцынскія, экалагічныя студатрады.

Асаблівым месцам «працоўнага лета‑2025» стане абласная маладзёжная будоўля на базе Наваполацкага рэгіянальнага комплексу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі. Усяго за лета на аб’екце адпрацуе 60 чалавек з ліку студэнцкай моладзі.

Па словах раённага маладзёжнага лідара, у Шумілінскім раёне будуць працаваць пяць студатрадаў (гэта парадку паўсотні юнакоў і дзяўчат). Першы студатрад прыступіць да работы 9 чэрвеня ў Шумілінскай ПМК‑70.

Алена КАРПУШЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *