Как законно вывезти за границу картину или музыкальный инструмент?

Вопрос-Ответ Закон Официально

Як законна вывезці за мяжу карціну ці музычны інструмент?

Шумілінцы ўдзельнічаюць у міжнародных конкурсах, выставах, падарожнічаюць за межы краіны. Якія законы дзейнічаюць пры вывазе за мяжу культурных каштоўнасцей, расказала загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Ласянкова:
– Пісьмовае паведамленне выдаецца толькі ў дачыненні да культурных каштоўнасцей, не ўключаных у Адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі, прадугледжаны пратаколам аб мерах нетарыфнага рэгулявання ў дачыненні да трэціх краін да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года.

Не патрабуецца пісьмовае апавяшчэнне пры вывазе:
чарцяжоў (за выключэннем архіўных дакументаў, створаных 50 гадоў таму і больш);
друкаваных выданняў (за выключэннем створаных 100 гадоў таму і больш);
прамысловых вырабаў, вырабаў народных мастацкіх рамёстваў і сувенірных вырабаў, упрыгожаных уручную, якія не з’яўляюцца культурнымі каштоўнасцямі;
прынтаў на палатне і паперы;
сямейных фатаграфій, а таксама работ, выкананых дзецьмі;
асабістых узнагарод, на нашэнне якіх маюцца ордэнскія кніжкі або ўзнагародныя пасведчанні, якія вывозяцца самім узнагароджаным.

Калі плануецца вывозіць струнныя смычковыя інструменты, то для атрымання дакумента заяўнік павінен мець пашпарт на дадзеныя інструменты.

Калі інструмент майстравы, то для яго вывазу трэба заключэнне (дазвольны дакумент), а калі фабрычнай або мануфактурнай вытворчасці, то пісьмовае апавяшчэнне.

Выдачу пісьмовых паведамленняў аб тым, што заключэнне на вываз культурных каштоўнасцей за межы Рэспублікі Беларусь не патрабуецца,  у Віцебскай вобласці  ажыццяўляе Віцебскі абласны краязнаўчы музей (г. Віцебск,  вул. Леніна, 36), кантактны тэлефон 8(0212)660303.

Пры вывазе культурных каштоўнасцей, якія ўваходзяць у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі, неабходна атрымаць заключэнне (дазвольны дакумент). Напрыклад, для вывазу карцін або прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва старэй за 50 гадоў выдаецца заключэнне толькі ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтавала  Алена КАРПУШЭНКА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *