На озёрах Шумилинского района работает “Летний патруль”

Безопасность Главное Новости Общество

Бяспека на вадзе. На азёрах працуе “Летні патруль”

Ратавальнікі б’юць трывогу: з пачатку года на водных аб’ектах краіны патанула 150 чалавек, з іх 10 дзяцей, у Віцебскай вобласці – 37 чалавек (у тым ліку трое дзяцей).

Бяспека ў месцах масавага адпачынку каля вады застаецца ў цэнтры ўвагі адпаведных арганізацый. На бягучым тыдні ў рамках інфармацыйнай кампаніі «У стыхіі няма сэрца» адбыўся сумесны рэйд супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях і карэспандэнта раённай газеты па пляжах на азёрах Шумілінскае, Лескавіцкае і Будавесць.

Інспектар РАНС Вадзім Півавараў нагадаў дзецям і дарослым, якія суправаджалі дзяцей, пра тое, што на пляжах забаронена пакідаць дзяцей ва ўзросце да 14 год без нагляду, а таксама забаронена купацца ў месцах для гэтага не прызначаных і не абсталяваных спецыяльнымі знакамі. Інспектар раздаваў адпачываючым памяткі па бяспечных паводзінах на вадаёмах.

Яшчэ раз супрацоўнікі РАНС нагадваюць простыя правілы, якія дапамогуць пазбегнуць трагедыі.
Памятайце, што нельга:
– купацца ў забароненых для купання месцах, а таксама ў цёмны час сутак;
– ужываць на пляжах алкагольныя, слабаалкагольныя напіткі, наркатычныя сродкі;
– купацца ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення;
– арганізоўваць гульні на вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам тых, хто купаецца;
– пакідаць дзяцей да 14 год без нагляду.

Выкананне гэтых правілаў захавае здароўе і жыццё вам і вашым блізкім!
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *