Безопасность уборочной — на контроле спасателей

Безопасность Общество Сельское хозяйство

У сельгасарганізацыях раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў, а на бягучым тыдні пачалася выбарачная ўборка азімых зерневых і азімага рапсу. Спякотнае надвор’е выклікае неабходнасць узмоцненых мер па захаванні вырашчанага ўраджаю ад агню, таму пытанням пажарнай бяспекі надаецца асаблівая ўвага. У пачатку тыдня супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і рэдакцыі раённай газеты правялі сумесны рэйд па палетках,
на якіх ідзе работа.

Першымі прыступілі да ўборкі азімага ячменю ў ААТ «АграБаравінка». На полі паміж вёскай Язвіна і аграгарадком Башні заспелі камбайн, які дажынаў ускраек поля і спыніўся, каб выгрузіць намалочанае зерне. Інспектар РАНС Дзяніс Фадзееў праверыў дакументы і наяўнасць сродкаў пажаратушэння.

Высветлілася, што камбайн яшчэ не прайшоў тэхагляд, не ў поўным аб’ёме маюцца ў наяўнасці пярвічныя сродкі пажаратушэння, вогнетушыцель на камбайне няспраўны. На месцы ўборкі адсутнічала спецыяльная тэхніка, прызначаная для тушэння пажараў.

Як расказаў інспектар РАНС, пра выяўленыя парушэнні будуць праінфармаваны райвыканкам, пракуратура, кіраўнік сельгаспрадпрыемства.

Дарэчы, праверка кормаўборачнага камбайна і трактароў на адвозцы, якія працавалі за Башнямі, таксама выявіла парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Намеснік начальніка РАНС Арцём Жораў
нагадаў асноўныя ПРАВІЛЫ ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ пры правядзенні
ўборачнай кампаніі:

– вадзіцель транспартнага сродку не радзей за 2-3 разы ў змену павінен чысціць паверхню рухавіка, калектара, выхлапной трубы, іскрагасільніка ад пылу, нагару;

– своечасова ачышчаць ад наматанай саломістай масы саломанабівальнікі, транспарцёры, падборшчыкі, шнэкі і іншыя рухомыя дэталі і вузлы камбайнаў і ўборачных машын;

– месцы ўборкі збожжавых павінны быць забяспечаны тэхнікай для тушэння пажару, вадой і пярвічнымі сродкамі пажаратушэння;

– зернеўборачныя камбайны забяспечваюцца не менш чым двума вогнетушыцелямі АП‑8 і супрацьпажарным палотнішчам памерам не менш 1,5*2 м;

– нельга курыць, карыстацца адкрытым агнём, разводзіць вогнішча ў хлебных масівах, на ўчастках скірдавання сена і саломы;

– на палявых станах курыць можна толькі ў спецыяльна прызначаных месцах;

– у палявых умовах запраўляць палівам трактары і камбайны палівазапраўшчыкамі трэба пры заглушаных рухавіках.

Пры ўзнікненні пажару ў месцах уборкі ўраджаю
механізатар  абавязаны:

– неадкладна патэлефанаваць у службу ратавання 112;

– прыступіць да тушэння пажару наяўнымі сродкамі пажаратушэння і вываду збожжаўборачнай машыны з хлебнага масіву, салому з саломанакапляльніка камбайна выкідваць пасля вываду агрэгата з хлебнага масіву;

– прыняць меры да абмежавання распаўсюджвання агню па хлебным масіве (абараць зону гарэння). Уздоўж абаранай паласы варта расставіць людзей для тушэння іскраў і пучкоў саломы.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *