Ратавальнікі знайшлі пенсіянера, які заблукаў у лесе каля Кулакова
9 верасня ў 13.51 у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра тое, што ў лясным масіве каля вёскі Кулакова Дабейскага сельсавета згубіўся грамадзянін 1960 г. н., пенсіянер. У 15.04 ён быў знойдзены ратавальнікамі, у медыцынскай дапамозе не меў патрэбы.
Што рабіць, калі заблукалі ў лесе?
Парады ратавальнікаў:
*не панікуйце;
*патэлефануйце ў службу ратавання (101 ці 112);
*прыслухайцеся: шум трактара чуваць за 3-4 км, брэх сабакі – за 2-3 км, цягнік – за 10 км. Ідзіце на гук;
*шукайце лініі электраперадачы, прасекі і сцяжынкі. Ідзіце ўздоўж іх – вы абавязкова выйдзеце да людзей;
*калі пачынае цямнець, зарыентуйцеся на мясцовасці і падумайце, дзе арганізаваць начлег;
*для начлегу падыдзе яма ад вывернутага з коранем дрэва. З галінак зрабіце прытулак накшталт будана і подсціл з падручных матэрыялаў;
*паспрабуйце знайсці ваду. Да слова. З пачатку года ў лясах Беларусі згубілася 190 чалавек, у тым ліку 18 дзяцей. На Віцебшчыне – 56 чалавек (9 дзяцей).
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.

