Хороший поступок шумилинских школьников отмечен подарком РОВД

Молодёжь Общество

Знайшлі тэлефон і аддалі ў міліцыю

Пяцікласнік Сяргей Бабаеў і чацвёртакласнік Яраслаў Дамарацкі знайшлі на перакрыжаванні дарог Юбілейная-Сіпко мабільны тэлефон і прынеслі знаходку ў раённы аддзел унутраных спраў. Міліцыянеры хутка ўстанавілі, чыя гэта згуба і аддалі гаспадару.

«Бацькі і настаўнікі вучаць нас не браць чужое, – расказалі хлопцы. – Можа, нехта плакаў, што тэлефон згубіў. А мы прынеслі некаму радасць».

Дзіцячы ўчынак не застаўся незаўважаным. На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 105-годдзю з дня ўтварэння шумілінскай міліцыі, асабіста начальнік РАУС Леанід Навіцкі ўзнагародзіў маленькіх жыхароў райцэнтра падзякай і ўручыў падарункі. Нераўнадушныя грамадзяне Беларусі падрастаюць.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *