Убрать солому с полей — стоит задача перед работниками сельхозорганизаций района

Сельское хозяйство

Салому звозяць у сцірты

Не проста пераараць іржышча пасля ўборкі зерневых, а спачатку ўбраць з палеткаў салому, якая спатрэбіцца для жывёлагадоўчай галіны, – такая задача стаіць перад сельгаспрадпрыемствамі раёна.

У ААТ «Прыазёрны мір» актыўна ідзе сціртаванне саломы. Сцірты пакладзены ўжо ў Маркаве і Пісараве. За гэтай работай ва ўрочышчы Плюшчаўка мы заспелі механізатара Яўгена Мацака. На МТЗ‑8 з франтальным пагрузчыкам КУН‑08, да якога прымацаваны вілы, Яўген спрытна падхопліваў з прычэпа цюкі саломы і вёз іх да сцірты.

«Адзін цюк важыць 450‑500 кілаграмаў, – кажа Яўген. – Гэта аўсяная салома – самая карысная для жывёлы. Яе прывезлі сюды з далёкіх участкаў. За дзень сціртую па 80‑120 рулонаў. Спачатку на высокім месцы непадалёк ад дарогі (каб можна было праехаць і ў снегапады) фармірую шырокую аснову, а потым складваю на іх цюкі пад невялікім вуглом і звужаючы ўверсе. Так салома добра праветрываецца. Самыя вялікія сцірты ў гаспадарцы налічваюць да 300 рулонаў».

Па словах кіраўніцтва «Прыазёрнага міру», у гаспадарцы нарыхтавалі больш за 600 тон саломы. Салома ідзе не толькі на падсцілку, гэта яшчэ добры грубы корм для жывёлы.

Ларыса ЗАЙЦВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *