ОАО «Лежни» лидирует в севе озимых в Шумилинском районе

Дажынкі Новости Сельское хозяйство

Верасень – час для сяўбы

Юрий Литвинов.

 ААТ «Ляжні» займае лідзіруючыя пазіцыі ў раёне  па ворыве і сяўбе азімых зерневых культур. Ворывам пачалі займацца паралельна з заканчэннем уборачнай, таму і вынікі маюць – узаралі больш як 40% да патрэбнага.

Да сяўбы рыхтаваліся грунтоўна, кажа дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Папіна. Рамантавалі тэхніку, ачышчалі насенне і пратручвалі яго. І зараз пільную ўвагу ўдзяляюць усім агратэхнічным элементам – ворыву, дыскаванню, унясенню ўгнаенняў, падбору папярэднікаў.

У «Ляжнях» надзейны і вопытны механізатарскі калектыў, многія – універсальныя работнікі. Як, напрыклад, Юрый Літвінаў, які ўсё жыццё рупіцца ў сельскай гаспадарцы. На днях ён уздымаў плугамі глебу ва ўрочышчы Заграмадзіна – спраўляўся за дзень з 17-18 гектарамі. Пасля таго, як палеткі параўнялі дыскатарам, распачаў сяўбу – за дзень засяваў больш як па 20 гектараў.

«З ворывам справіліся амаль на 600 гектарах, – расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Дзмітрый Шаўнёў. – Працавалі ў Дворышчы, Боньках, Забар’і, Мяхах. Акрамя азімага ячменю, будзем сеяць пшаніцу, жыта, трыцікале. Агульны план сяўбы – 1100 гектараў. Насенне ў асноўным сваё, купілі толькі некалькі тон эліты азімай пшаніцы гатунку “маркіза” ў “Віцебскага насення траў». Пасля Заграмадзіна пераязджаем на сяўбу ва ўрочышча Любічы, дзе глебу ўжо рыхтуе механізатар Андрэй Каваленка».

Верасень – самы спрыяльны час для сяўбы, сцвярджаюць аграномы. Важна, каб зерне атрымала неабходную колькасць вільгаці, набухла, прарасло на два-тры лісты. Толькі тады фарміруецца моцная каранёвая сістэма для будучага ўраджаю.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *