Перамога Слабадской БШ
Традыцыйная раённая спартакіяда падлеткаў «Асеннія старты» сабрала 8 каманд са школ.
Юных спартсменаў чакалі чатыры лакацыі-выпрабаванні – комплекс сілавых практыкаванняў, скачкі ў даўжыню, стральба з пнеўматычнай зброі, перацягванне каната, вязанне вузлоў і экіпіроўка міліцыянера. Дзве апошнія лакацыі падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі РАНС і РАУС.
Падлеткі з задавальненнем праходзілі этапы: паказвалі максімум сваіх навыкаў на сілавых практыкаваннях, па-майстэрску вязалі вузлы, хутка і дакладна апраналі міліцэйскую экіпіроўку – дзеля перамогі сваёй каманды.
Па выніках усіх этапаў перамагла каманда Слабадской БШ, дапоўнілі прызавую тройку каманды Мікіціхінскай СШ і Обальскай СШ.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



