Пьяные угонщики «докатались» до уголовного дела

Происшествия

П’яныя ўгоншчыкі

 Некалькі дзён таму ў раёне зафіксаваны ўгон легкавога аўтамабіля.

Жыхары Сіроціна паведамілі ў дзяжурную часць РАУС, што па вёсцы раз’язджае легкавы аўтамабіль, які стварае небяспеку ў дарожным руху як для вадзіцеляў, так і для пешаходаў, расказаў першы намеснік начальніка РАУС Вячаслаў Воранаў.

На месца выехала аператыўная група РАУС. Міліцыянеры высветлілі, што трое маладых людзей распівалі спіртныя напіткі разам са знаёмай, у якой быў аўтамабіль. А потым хлопцы, ужо будучы ў стане алкагольнага ап’янення, вырашылі пакатацца. Адзін з іх узяў без дазволу гаспадыні ключы ад аўто і запрасіў астатніх сяброў у паездку. Так і каталіся з 3.30 ночы да 5 гадзін раніцы.

Супраць угоншчыка 2007 года нараджэння ўзбуджана крымінальная справа, максімальнае пакаранне, якое прадугледжвае парушэнне, – пазбаўленне волі да трох гадоў. Міліцыянеры разбіраюцца, ці маюць дачыненне да ўгону двое пасажыраў.

ПАРАДЫ  АД  СУПРАЦОЎНІКАЎ РАУС  УЛАДАЛЬНІКАМ  АЎТО.

Каб мінімізаваць рызыку ўгону, рэкамендуецца паркавацца на добра асветленых стаянках, пажадана пад камерамі відэаназірання. Пакідаючы салон, трэба праверыць, ці закрыты аўтамабіль і вокны, схаваць каштоўныя рэчы, якія могуць прыцягнуць увагу злодзеяў. Ну, і вядома, не пакідаць ключы на відным месцы, адкуль іх можна незаўважна ўзяць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *