Молодой специалист Константин Игнатик. Представляем пополнение Шумилинской детской школы искусств

Молодёжь Общество

«Энергія, якую не купіш.  Будучыня за такімі!»

Таленавіты малады спецыяліст Канстанцін ІГНАЦІК папоўніў рады педагогаў-музыкантаў Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.

19-гадовы Канстанцін Ігнацік сёлета будзе вучыць 10 дзяцей ва ўзросце 6-9 гадоў ігры на трамбоне. Аднойчы закахаўшыся ў гук гэтага духавога музычнага інструмента, Канстанцін абраў яго для вывучэння, а зараз з задавальненнем ужо дзеліцца вопытам са сваімі першымі вучнямі. Канстанцін Аляксандравіч хоць і малады, аднак менавіта так звяртаюцца да яго не толькі дзеці, але і калегі. Па словах хлопца, калектыў прыняў яго лагодна. Усе аказаліся вельмі прыемнымі і спагадлівымі.

Дырэктар школы Алена Сцяпанава лічыць прыбыццё да іх такога спецыяліста па размеркаванні сапраўдным кадравым падарункам. «Энергія, якую не купіш. Будучыня за такімі! – гучна кажа пра новага супрацоўніка Алена Уладзіміраўна. – На навучальны працэс Канстанцін Аляксандравіч глядзіць свежым поглядам, задае пытанні, на якія мы забыліся, як знайсці адказы. Наша задача – даць яму ўсе інструменты (ва ўсіх сэнсах) і накіраваць паток яго энергіі ў патрэбнае рэчышча».

Канстанцін Ігнацік родам з суседняга гарадскога пасёлка Бешанковічы. Там скончыў сярэднюю школу № 2 імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі, а паралельна раней атрымаў пасведчанне аб заканчэнні і музычнай школы. Нездарма кажуць, што ўсё ў жыцці трэба рабіць з любоўю. У выбары будучай прафесіі дапамагла менавіта яна – любоў да музыкі і жаданне выконваць яе ва ўсёй красе прывялі юнака ў Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І. І. Салярцінскага.

Заключны год вучобы для выпускніка быў самым прадуктыўным. За 2025-ы год Канстанцін стаў двойчы лаўрэатам 3 ступені ў Маладзечне на IX адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў на аркестравых інструмендля людзей перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, для людзей з інваліднасцю.

Дадзенае мерапрыемства адбудзецца ў будынку Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельтах імя М. К. Агінскага і ў Магілёве на VII Рэспубліканскім адкрытым конкурсе выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Я. А. Глебава. Пасля такой перамогі ў хлопца быў шанц «аўтаматам» паступіць у кансерваторыю, аднак ён абраў іншы шлях.

Зараз на работу ў Шумілінскую ДШМ малады спецыяліст кожны дзень ездзіць з Віцебска. Падзяліўся, што са свабодным жыллём у Шуміліне «напружанне». Педагагічную кар’еру будаваць у нашым раёне Канстанцін Ігнацік пакуль не плануе, а вось сваю музычную мару хоча ажыццявіць, стаўшы часткай лепшага аркестра Беларусі.

Дар’я ЧАПУРНОВА, пазаштатны карэспандэнт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *