Дзе ёсць дысцыпліна, карупцыі цяжка пракрасціся
Раённы семінар па прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў прайшоў у вялікай зале пасяджэнняў райвыканкама з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў падраздзяленняў райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Перад удзельнікамі семінара выступіў пракурор Шумілінскага раёна Антон Гарохаў.
«Карупцыі цяжка пракрасціся туды, дзе зжыта безгаспадарчасць, выконваецца тэхналагічная і працоўная дысцыпліна», – падкрэсліў Антон Аркадзьевіч. Кіраўнік раённага нагляднага ведамства назваў у ліку галоўных прычын, якія спрыяюць карупцыі, неналежнае выкананне службовых абавязкаў і нізкі ўзровень маральных якасцей і нацэліў кіраўнікоў усіх рангаў на няўхільнае выкананне патрабаванняў заканадаўства і фарміраванне ў сваіх калектывах непрымірымага стаўлення да карупцыйных праяў.
Алена КАРПУШЭНКА


