В хозяйствах Шумилинского района идёт массовая уборка кукурузы на силос

Главное Сельское хозяйство

Кукурузу ўбраць, здрабніць – і ў траншэі

Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна ідзе ўборка кукурузы на сілас. На сённяшні дзень культура ўбрана на плошчы 2053 гектары (75,6%).

На палетках за вёскай Пабеда, якія належаць КУСГП «Ульскі», кіпіць работа. За штурвалам кормаўборачнага камбайна механізатар Аляксандр Вяеўнік. Магутная машына хутка і акуратна зразае высокае сцябло кукурузы і, здрабніўшы яго, засыпае на прычэп МТЗ, які едзе побач. Нейкія паўгадзіны – і прычэп адпраўляецца ў дарогу да фермы Паратоўка, дзе закладваецца сіласная траншэя. Там будучы корм для жывёлы прымаюць іншыя механізатары і ўтрамбоўваюць шырокімі коламі трактароў.

«Прыемна працаваць на новым кормаўборачным камбайне, – з гонарам кажа Аляксандр Вяеўнік. – Тэхніку атрымаў месяц таму. Працуе добра. Пры неабходнасці сюды можна падчапляць і травяную жняярку, і падборшчык, якія ішлі ў камплекце. Сёлета займаўся ўборкай ва ўрочышчах Падоры і Паратоўка».

Аляксандр Вяеўнік сёлета ўпершыню працуе на ўборцы кукурузы. Кажа, што работы патрабуюць асаблівай уважлівасці, трэба сачыць за тым, ці аптымальная вышыня зрэзу сцябла, ці на патрэбную адлегласць пад’ехаў трактар з прычэпам. Усяго за дзень механізатар здрабняе да 150-160 тон кукурузы. Змог бы і больш, калі б удосталь было тэхнікі на адвозцы.

 Каментарый   дырэктара  гаспадаркі Уладзіміра  КАСЦЮКОВА:
– На нашых палетках засеяна 470 гектараў кукурузных палеткаў, убралі 437 гектараў, 93% да патрэбнага. Ужо закладзены чатыры сіласныя траншэі: па адной – у Лявонаве і Брыціках, дзве – у Кардоне. Работу арганізавалі адразу на двух участках – у Брыціках на КВК працуе Генадзь Кадукоў, у Пабедзе – Аляксандр Вяеўнік.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *