Святочна і ўрачыста сёння ў Шуміліне праводзілі ў армію прызыўнікоў
Будучыя абаронцы Айчыны ўсклалі кветкі на брацкія могілкі і да помніка ў Скверы Воінскай Славы, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Урачыстасці прайшлі ў раённым цэнтры культуры, куды павіншаваць прызыўнікоў прыйшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў, праваслаўнай канфесіі, старшакласнікі шумілінскіх школ
Свае выставы прэзентавалі моладзі актывісты раённых ветэранскіх грамадскіх аб’яднанняў сілавых структур
«Урачыстыя провады прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу – добрая традыцыя, – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. – Служба ў арміі — годны і сапраўды мужчынскі ўчынак. Вы будзеце абараняць мірнае неба і незалежнасць нашай краіны»
Пракурор Шумілінскага раёна Антон Гарохаў пажадаў хлопцам лёгкай службы: «Слухайце сваіх камандзіраў. Вучыцеся. Старайцеся. І ўсё атрымаецца»
Аздобілі мерапрыемства канцэртныя нумары і пазнавальная праграма работнікаў цэнтра культуры.







