Что делать, если попались шумные соседи?

Вопрос-Ответ Закон Общество

Зверху шумяць – знізу не спяць

Тэма міжсуседскіх адносін заўсёды хвалюе тых, хто пражывае ў шматпавярховых дамах. Зверху шумяць – знізу не спяць, і наадварот.  Але шум бывае розны і ў розны час, як і адказнасць за падобныя паводзіны.

Галоўнае правіла, якое варта ведаць! З 11 гадзін вечара да 7 гадзін раніцы забараняюцца любыя шумы, нават самыя мінімальныя вібрацыі, якія перашкаджаюць людзям адпачываць. Калі суседзі ў гэты перыяд часу шумяць, крычаць, спяваюць, уключаюць гучную музыку, яны парушаюць правілы карыстання жылымі памяшканнямі. За гэта на першы раз законам прадугледжана папярэджанне, у другі – штраф ад 2 да 10 БВ, у наступныя – ад 10 да 30 БВ.  Калі ў адказ на заўвагі парушальнікі спакою абражаюць суседзяў, на іх складаецца адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства і пагражае штраф ад 2 да 30 БВ або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

«У гэтым годзе ў дзяжурную часць РАУС паступіла больш за паўсотні зваротаў-скаргаў на суседзяў, – кажа начальнік аддзялення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі РАУС Дзмітрый Зубараў. – Страшна і небяспечна, калі людзі ў п’яным угары здзяйсняюць сямейнае насілле, калі недагледжаныя і галодныя дзеці.

Міліцыянеры вельмі ўдзячныя суседзям, якім не ўсё роўна, што адбываецца вакол і якія тэлефануюць у міліцыю. Нядаўна ў РАУС звярнулася жыхарка адной са шматпавярховак райцэнтра і расказала, што суседзі за сцяной ніяк не адрэагавалі на яе заўвагі і працягвалі гучна спяваць, а потым і бойка распачалася. Як пазней высветлілі міліцыянеры, да маладой сям’і прыйшлі двое сяброў, разам пілі, пасля дайшло да песень і бойкі… Кампанію забралі ў РАУС, пакуль ацверазеюць. Кожны атрымаў адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу па 4 базавыя велічыні. Пра здарэнне паведамілі па месцы работы, у камісію па справах непаўналетніх райвыканкама, бо сям’я мела непаўналетняе дзіця. Цяпер парушальнікаў выклікаюць на савет прафілактыкі. А трэба было ўсяго толькі прыслухацца да просьбы суседкі…».

 Просьба  ад  супрацоўнікаў  РАУС

У большасці выпадкаў пра п’яныя дэбошы, дракі, гучныя высвятленні адносін паступаюць заявы ад суседзяў шматпавярховак. Супрацоўнікі РАУС просяць, каб і жыхары прыватнага сектара былі ўважлівыя да сваіх суседзяў і паведамлялі пра іх неадэкватныя паводзіны ў міліцыю. Бо прыпыніць п’янку і ўтаймаваць дэбашыраў часта азначае ўратаваць нечае здароўе ці жыццё.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *