Зяблевую вспашку под весенний сев ведут хозяйства Шумилинщины

Сельское хозяйство

Уздымаем зябліва. Эканомім вясенні час

 На палетках усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна працуе тэхніка. Задача нумар адзін для механізатараў на сёння і бліжэйшы час – уздым зябліва.

На палетках каля Сахоненак сустрэлі механізатараў СУП «Лаўжанскае» Алега Барысевіча і Кірыла Калдунова. Яны на “Беларусах” з васьмікорпуснымі плугамі ўздымаюць зябліва. Работа для механізатараў прывычная.

Алег Барысевіч працуе на гэтых відах работ каля дваццаці гадоў. «Вынік нашай работы залежыць не толькі ад спрыту і ўмення, але і ад надзейнасці тэхнікі, ад контуру палеткаў, – кажа механізатар. – На магутнай тэхніцы лепш працаваць на вялікіх участках, дзе для разваротаў ёсць прастора. А ўвогуле ўздымаем да 20 гектараў палеткаў за дзень». Алег Барысевіч і Кірыл Калдуноў ужо вялі ворыва ва ўрочышчах Барсукі, Пушча, Мікіціха. Кажуць, што, на жаль, не абыходзіцца і без паломак. Галоўнае, каб запчасткі былі ў наяўнасці, а з дробным рамонтам самастойна справяцца.

 Слова – дырэктару  СУП «Лаўжанскае»  Яўгену ДЗЯТЛОЎСКАМУ:
– Гаспадарцы пастаўлена задача ўзняць зябліва на плошчы 1500 гектараў. На дапамогу Алегу Барысевічу і Кірылу Калдунову на ворыва выехаў Аляксандр Драгун. Уздым зябліва вельмі важны па некалькіх прычынах: перагніюць рэшткі травы і ператворацца ў арганічнае ўгнаенне, за зіму знішчацца шкоднікі, а вясной сэканоміцца час, што дазволіць правесці сяўбу ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *