Туризм как «ключевая точка роста» Шумилищины

Главное Спорт, туризм Экономика

Турызм як  «ключавая кропка росту» Шуміліншчыны

 Дзяніс ПЯЧКО, галоўны спецыяліст райвыканкама: Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Шуміліншчыны да 2030 года прадугледжвае, што сфера турызму стане адной з ключавых “кропак росту” раёна.

За 2021-2025 гады экспарт турыстычных паслуг павялічыўся ў 3,4 раза, колькасць турыстаў і экскурсантаў вырасла са 154 чалавек у 2021 годзе да 940 у 2025. Турыстычны патэнцыял раёна дазваляе развіваць як традыцыйныя (гісторыка-культурны, паляўнічы, экалагічны, рэлігійны, адукацыйны), так і сучасныя (актыўны, прамысловы) віды турызму.

Найбольш перспектыўнымі для развіцця да 2030 года на тэрыторыі раёна прызнаны актыўны, прамысловы, рэлігійны і экалагічны турызмы.

Адзін з напрамкаў развіцця сферы турызму раёна – маркетынг і прасоўванне комплексу турыстычных паслуг. Менавіта з гэтай мэтай створаны ў кастрычніку 2024 года турыстычны інфармацыйны цэнтр Шумілінскага раёна.

Адным з асноўных інвестыцыйных праектаў у сферы турызму стане праект ТАА “Традыцыі і якасць” “Рэканструкцыя капітальнага будынка пад турыстычны комплекс”. У рамках рэалізацыі праекта ТАА “Традыцыі і якасць” набыла будынак Лескавіцкай гімназіі, у жніўні з аукцыёна купілі будынак сядзібы Хлюдзінскіх у в. Лескавічы. Плануецца будаўніцтва месцаў для пражывання (глэмпінг), рэканструкцыя сядзібы пад кейтэрынг, конныя прагулкі, арэнда гідрацыклаў, іншыя мерапрыемствы для развіцця актыўнага турызму.

У Шуміліне ПГУП “Тамара-гандаль” рэалізуе інвестпраект “Рэканструкцыя будынка сталовай пад аб’ект прыдарожнага сервісу (кафэ, гасцініца, універсам)”.

У рэспубліканскім заказніку “Казьянскі” у рамках рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў “Марсіянскі пейзаж як на далоні” будуецца аглядавая вежа ў вёсцы Вішня. Акрамя гэтага запланавана будаўніцтва гасцініцы, набыццё квадрацыклаў і байдарак, будаўніцтва экалагічнай сцежкі.

У рамках грамадзянскай ініцыятывы “Новае жыццё валуна Вялікі камень” вядзецца развіццё інфраструктуры вакол помніка прыроды “Вялікі камень”, а таксама праграмы віртуальнай рэальнасці з выкарыстаннем VR-акуляраў. Гэта будзе спрыяць больш актыўнаму ўключэнню прыроднага аб’екта ў турыстычныя маршруты і павелічэнню патоку турыстаў.

З улікам запытаў на наведванне прамысловых прадпрыемстваў патрабуецца распрацоўка і правядзенне экскурсій на ТАА “ВЕЖА”, вытворчым участку ААТ “Верхнядзвінскі масласырзавод”. Уключэнне ў турыстычны прадукт экскурсіі і дэгустацыі прадукцыі будзе спрыяць росту колькасці турыстаў і ўзнаванню раёна ў іншых рэгіёнах. Таксама цікава для турыстаў наведванне ААТ “Обальскі керамічны завод” з аглядам робатаў і ўдзелам у майстар-класе па вырабе керамічных сувеніраў.

З улікам транзітнага размяшчэння раёна перспектыўным з’яўляецца стварэнне інфраструктуры для аўтамабільнага турызму. Плануецца будаўніцтва трох кемпінгаў, двух пляцовак для палатачных гарадкоў і кемперных стаянак.

Прадоўжыцца развіццё сеткі аграэкасядзіб, якія прапануюць актыўны адпачынак у лесе, на вадаёмах. Стварэнне ў сядзібах рамесных майстэрняў з прэзентацыяй іх дзейнасці, а таксама ўдзел у прыгатаванні страў беларускай кухні таксама паспрыяе прыцягненню турыстаў у рэгіён.

Рэалізацыя названых мерапрыемстваў дазволіць павялічыць да 2030 года колькасць турыстаў і экскурсантаў да 1,5 тысячы чалавек, экспарт турыстычных паслуг – на 166%.

Развіццё сферы турызму паспрыяе і спадарожнаму развіццю грамадскага харчавання, рознічнага гандлю, гасцінічных і іншых паслуг.

 

 «Патэнцыял для развіцця турызму ў раёне вялікі»

 Ірына КУЛІКАВА, дырэктар Турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Шумілінскага раёна: Наш цэнтр праводзіць пэўную работу па развіцці турызму ў раёне. Распрацаваны 19 маршрутаў турыстычных падарожжаў па раёне па розных відах турызму: 7 – гісторыка-культурны, 1 – рэлігійны, 9 – экалагічны, 2 – актыўны.

У маршруты ўключана большасць аб’ектаў, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцей. Распрацаваны “тытульны маршрут” па раёне “Таямніцы Шуміліншчыны”, з мэтай папулярызацыі якога выдадзены буклеты, інфармацыя размешчана на сайце райвыканкама і ў сацыяльных сетках турцэнтра.

Работнікі турцэнтра сёлета арганізавалі прэзентацыю турыстычнага патэнцыялу раёна на пяці міжнарожных спецыялізаваных пляцоўках: выставах, фестывалях, кірмашах, форумах. Падпісана пагадненне з “Агенцтвам па развіцці турызму Разанскай вобласці” Расійскай Федэрацыі, ёсць патэнцыйныя партнёры для далейшага супрацоўніцтва.

Вынікам рэкламнага тура для экскурсаводаў Віцебска і Полацка стала дамоўленасць на арганізацыю экскурсій па аб’ектах раёна. Праводзяцца прэс-туры для прадстаўнікоў СМІ.

Ёсць планы па распрацоўцы маршрутаў, якія могуць зацікавіць турыстаў. Так, ёсць ідэя распрацоўкі падарожжа па вузкакалейцы да месца здабычы торфу ў г. п. Обаль, распрацоўваем экскурсіі на ТАА “ВЕЖА” і вытворчы ўчастак “Верхнядзвінскага масласырзавода”.

Бачыцца цікавым стварэнне турыстычнага кластара “Обаль: цаглінкі гісторыі і сучаснасці”, які аб’ядноўвае экскурсію па Обальскім музеі камсамольскага падполля, фотасесію каля палаца Грабніцкіх, наведванне храма Ануфрыя Вялікага, Обальскай СШ – “школы міру” і Обальскага керамічнага завода.

Патэнцыял для развіцця турызму ў нашым раёне вялікі, і трэба прыкласці намаганні, каб яго выкарыстанне выйшла на новы ўзровень і стала важным складнікам эканомікі раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *