За дзяцей заўсёды адказваюць бацькі
З 27 кастрычніка да 11 лістапада супрацоўнікі РАУС праводзілі комплекснае прафілактычнае мерапрыемства па недапушчэнні здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетнімі ў перыяд асенніх канікулаў, па папярэджанні злачынстваў у сферы палавой свабоды і палавой недатыкальнасці непаўналетніх, прафілактыцы махлярстваў, крадзяжоў, суіцыдальных паводзін.
На тэрыторыі раёна зарэгістраваны чатыры злачынствы, здзейсненыя адным падлеткам. Сёлета зафіксавана 6 фактаў прычынення самапашкоджанняў падлеткамі і 2 выпадкі ўходаў з дому.
Што пагражае за вымаганне?
Патрабаванне перадачы маёмасці або права на маёмасць, здзяйсненне дзеянняў маёмаснага характару пад пагрозай прымянення насілля да пацярпелага або яго блізкіх, знішчэнне або пашкоджанне іх маёмасці пагражае штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Чаго чакаць угоншчыкам?
Неправамернае завалодванне транспартным сродкам (маламерным суднам) і паездка на ім без мэты крадзяжу – гэта угон. За яго пагражае штраф або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Якая адказнасць за крадзеж?
Калі чалавек здзейсніў крадзеж, яму пагражаюць грамадскія работы або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Што пагражае за дробны крадзеж?
Дробны крадзеж – крадзеж, калі фізічнай асобе нанесены ўрон да 2 БВ, а юрыдычнай асобе – да 10 БВ. За такі крадзеж пагражае штраф у памеры ад 2 да 30 БВ або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
Калі дзеці адны на вуліцы пасля 11 вечара?
За непаўналетніх дзяцей заўсёды адказваюць бацькі. Калі падлеткі да 16 гадоў у перыяд з 11 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы знаходзяцца на вуліцы без суправаджэння дарослых, бацькам пагражае штраф у памеры да 2 БВ.
Вячаслаў ВОРАНАЎ, першы намеснік начальніка РАУС

