Деревня будущего в сердце Березинского заповедника

Главное Общество

Домжарыцы – вёска будучыні ў сэрцы запаведніка.  Я б тут жыла

Невялікі аграгарадок Домжарыцы ў Лепельскім раёне,  які размешчаны ў 40 кіламетрах ад Лепеля, прагрымеў на ўсю краіну і стаў знакамітым пасля таго, як сам Прэзідэнт пабываў тут і загадаў браць прыклад з такой «вёскі будучыні». На свае вочы ўбачыць і ацаніць гэты ўнікальны населены пункт услед за Кіраўніком краіны мелі магчымасць журналісты СМІ Віцебшчыны,  для якіх на мінулым тыдні  быў арганізаваны прэс-тур.

Спойлер: я б тут жыла.

У самым сэрцы Бярэзінскага біясфернага запаведніка, сярод лясоў і балот, дзе найбагацейшая флора і фаўна, дзе паветра, па запэўніваннях спецыялістаў, у 300 разоў чысцей, чым у сталіцы, схавалася невялікая вёска Домжарыцы – не проста аграгарадок, а ўтульны куток, дзе прырода і чалавек жывуць у гармоніі. Тут цішыня, спакой і абсалютнае адчуванне, што час запавольваецца, быццам ты трапіў у іншае часовае вымярэнне. Усё вакол – для душы: сосны, птушыныя спевы, дарожкі для прагулкі,  паркі і ніводнага лішняга гуку.

А, між іншым, аграгарадок з’яўляецца цэнтрам турыстычнага жыцця і сюды штогод прыязджае незлічоная колькасць турыстаў. Для іх жа тут рай і развітая прадуманая інфраструктура: Дом экалагічнай асветы, Музей запаведнай справы, дзе цяпер у кнізе ганаровых гасцей ёсць запіс Прэзідэнта, Музей прыроды, цэнтр міфалагічнага турызму, вальеры з жывёламі, СПА-комплекс, гасцініца, кафэ-бар.

Домжарыцы – гэта не толькі ўнікальная беларуская прырода, але і камфортнае і зручнае месца для жыцця. Тут працуюць сельвыканкам, магазіны, базавая школа з шыкоўным спартыўным стадыёнам, актавай залай і зялёнай аранжарэяй у сталоўцы, дзіцячы сад, філіял ДШМ, кафэ, ФАП, клуб, бібліятэка, пажарная часць. Будуецца арэнднае жыллё, узводзяцца новыя сацыяльныя аб’екты – ідэальныя ўмовы і для маладых сем’яў і спецыялістаў. Уражвае добраўпарадкаванне: уладкаваны новае сучаснае вулічнае асвятленне, тратуары, зоны адпачынку, малыя архітэктурныя формы.

Няма праблем і з працаўладкаваннем. Зразумела, што тут актыўна развіваецца лесагаспадарчая дзейнасць. Плошча запаведніка і эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі складае больш за 108 тысяч гектараў і падзелена на сем лясніцтваў. Штогадовы аб’ём нарыхтоўкі драўніны складае 100 тысяч кубаметраў.

Абноўлена вытворчая база аграгарадка – створаны цэх па перапрацоўцы драўніны. У мінулым годзе завершана будаўніцтва сушыльнага комплексу, сёлета ўведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці садова-паркавай мэблі, лінія сартавання круглых лесаматэрыялаў, лінія па вытворчасці абразных піламатэрыялаў, цэх па аптымізацыі і зрошчванні піламатэрыялаў, участак па вытворчасці паддонаў, наладжана вытворчасць драўляных вырабаў. Сёння тут працаўладкаваны 70 чалавек. Прадукцыя прадпрыемства паспяхова рэалізуецца ў шэраг краін СНД і нават у Кітай. Менавіта такую дзейнасць і такую вёску Прэзідэнт раіў тыражыраваць па ўсёй краіне.

Бярэзінскі запаведнік – адзіная на тэрыторыі Беларусі асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя самага высокага рангу, унікальны прыродны комплекс, які ўключае ў сябе розныя тыпы лясоў, лугоў і балот, непаўторны комплекс ракі Бярэзіны.

Сёлета Бярэзінскі біясферны запаведнік адзначыў 100 год з дня заснавання. Да юбілею праведзена маштабная рэканструкцыя і мадэрнізацыя цэнтральнай сядзібы.         Створаны Музей запаведнай справы – адзіны ў Беларусі спецыялізаваны музей, які расказвае пра гісторыю аховы прыроды і навуковыя даследаванні запаведніка.

Домжарыцы – цэнтральная сядзіба Бярэзінскага біясфернага запаведніка, развіваецца па праекце «Вёска будучыні».  У аграгарадку жывуць 372 чалавекі.

Алена КАРПУШЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *