«Все решения — на пользу государству и народу». Слово – делегатам VII Всебелорусского народного собрания

Всебелорусское народное собрание Главное Общество

НАСУСТРАЧ  УСЕБЕЛАРУСКАМУ  НАРОДНАМУ  СХОДУ.  «Усе рашэнні павінны быць  на карысць дзяржаве і народу»

 Ларыса ЦІХАНЕНКА,  ветурач ТАА «Вітконпрадукт»:
– Ужо не адно дзесяцігоддзе Усебеларускі народны сход кансалідуе грамадства, задае выразныя і зразумелыя арыенціры для ўсіх нас. На сённяшні дзень рыхтуецца важны стратэгічны дакумент, які трэба будзе разгледзець УНС, – пяцігадовы план сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця.

 Нам пашчасціла жыць у краіне, дзе на дзяржаўным узроўні на гады наперад плануецца развіццё грамадства, эканомікі, сацыяльнай сферы і рэалізуецца нашай сумеснай працай. Думаю, што менавіта гэта дае стабільнасць і дазваляе нам з упэўненасцю глядзець у будучыню.

 Мае чаканні ад работы дэлегатаў УНС заключаюцца ў тым, што ўсе нашы рашэнні павінны быць на карысць беларускай дзяржаве і грамадству. Пераканана, што маючы адбыцца форум пройдзе канструктыўна і плённа, а яго вынікі стануць магутным імпульсам для далейшага дынамічнага развіцця і працвітання Беларусі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *