Елкі ў продажы – з 19 снежня
Як паведамілі ў Шумілінскім лясгасе, гандаль навагоднімі дрэвамі ва ўсіх лясніцтвах (рэжым работы: панядзелак-пятніца з 9.00 да 18.00, субота – з 9.00 да 14.00) пачнецца з 19 снежня.
Кошт зялёнай прыгажуні ўстаноўлены такі:
дрэўца да 1 метра абыдзецца ў 10,80 руб.,
ад 1 да 2 м – 13,10 руб.,
ад 2 да 3 м – 17,20 руб.,
ад 3 да 4 м – 26,30 руб.
Падрабязнасці можна ўдакладніць па тэлефонах лясніцтваў:
Шумілінскае –5-16-11,
Мікіціхінскае – 5-16-02,
Мікалаеўскае – 5-16-03, 5-16-04,
Обальскае – 5-16-06, 5-16-07,
Казьянскае – 5-42-76,
Мішневіцкае – 5-16-24.
Елка ў багажніку без дакументаў – да штрафу
Напярэдадні калядных і навагодніх святаў работнікі Шумілінскага лясгаса разам з ДАІ арганізуюць аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні незаконных высечак навагодніх дрэўцаў. На аўтадарогах, якія праходзяць каля лясных масіваў, будуць выстаўлены кантрольныя пасты.
Які штраф?
«За назаконную высечку елак у ахоўных, прыродаахоўных і рэкрэацыйна-аздараўленчых лясах прадугледжаны штраф ад 5 да 30 БВ, у эксплуатацыйных лясах – да 20 БВ, – расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Людміла Доктарава. – Акрамя гэтага прадугледжана кампенсацыя за ўрон, учынены навакольнаму асяроддзю. Таксама неабходна будзе заплаціць кошт дрэва ў памеры 1 БВ».
Купі білет – сячы дрэва сам
Для жадаючых самім ссячы дрэва прапануецца альтэрнатыўны варыянт: трэба звярнуцца ў лясніцтва, аплаціць паслугі, атрымаць дазвольны дакумент, які дае права законна ссячы навагодняе дрэва.
Алена КАРПУШЭНКА

