Стартуют рейды по профилактике алкогольных трагедий

Актуалии

Стартуюць рэйды па прафілактыцы алкагольных трагедый

Фото носит иллюстративный характер

З 20 снежня па 9 студзеня на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў з асобамі, схільнымі да злоўжывання алкаголем.

Нагодай для правядзення мерапрыемстваў стала сумная статыстыка: за 9 месяцаў ад знешніх прычын у краіне загінулі 732 чалавекі. Асноўнымі ўмовамі, якія спрыялі гібелі грамадзян, былі злоўжыванне алкагольнымі напоямі, сацыяльная незанятасць і курэнне.

Работнікі МНС, МУС, аховы здароўя і іншых суб’ектаў прафілактыкі правядуць рэйды па месцах пражывання людзей, схільных да злоўжывання спіртнымі напоямі, падчас якіх пракантралююць выкананне правілаў пажарнай бяспекі і грамадскага парадку.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *