Спортивные новости Шумилинщины

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба

Выхаванец Шумілінскай СДЮШАР Уладзіслаў Стральцоў (трэнер Юрый Сцяпанаў) заняў другое месца на адкрытым абласным турніры па грэка-рымскай барацьбе памяці Майстра спорту пераможцы першынства СССР сярод моладзі М. В. Хітракова. Спаборніцтвы прайшлі на мінулым тыдні ў Віцебску.

Баскетбол

Дзяўчаты СШ № 1 г. п. Шуміліна і хлопцы  СШ № 2 г. п. Шуміліна будуць абараняць гонар Шуміліншчыны на абласной спартакіядзе школьнікаў на спаборніцтвах па баскетболе 3х3. Гэта стала вядома пасля раённых спаборніцтваў, якія прайшлі  на мінулым тыдні.

У спаборніцтвах сярод дзяўчат за перамогу змагаліся 9 каманд. Сярод гарадскіх школ перамагла СШ № 1 (настаўнік фізкультуры Андрэй Лялюга), сярод сельскіх школ – Амбросавіцкая БШ (Юрый Лапацін). У суперфінале перамаглі шумілінскія баскетбалісткі.

Сярод хлопцаў званне лепшых аспрэчвалі 8 каманд. Сярод гарадскіх школ перамагла СШ № 2 (Вадзім Навуменка), сярод сельскіх школ – Кардонская СШ (Сяргей Вашадок). У суперфінале перамаглі шумілінскія баскетбалісты.

Валейбол

Шумілінская каманда (Дзмітрый Бяззубенка, Антон Сілін, Антон Сушынскі, Дзмітрый Суханаў, Раман Аглушэвіч, Дзяніс Догель, Рыта Бяззубенка і Анжэла Каросцік) перамагла ў Гарадку на адкрытым турніры па валейболе, прысвечаным 82-й гадавіне вызвалення Гарадоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Лепшым іграком спаборніцтваў стаў Дзяніс Догель.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

«Зімовы кубак»

У СШ № 2 г. п. Шуміліна прайшоў адкрыты турнір па міні-футболе «Зімовы кубак» сярод юнакоў 2016-2017 г. н., прысвечаны памяці А. І. Дубасарскага.

У мерапрыемстве, якое арганізавана Шумілінскім ФАЦ, прымалі ўдзел каманды з Шуміліна, Ушач, Віцебскага і Чашніцкага раёнаў. У выніку ўпартай барацьбы тры каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Лёс прызавых месцаў вызначаўся па дадатковых паказчыках. Перамагла каманда ФК «Ноўка» (Віцебскі раён), дапоўнілі тройку футбалісты ФК «Шуміліна» 2016 г. н. і  РФСК Ушацкага раёна. У складзе шумілінскіх каманд вызначыліся Глеб Косаў і Данііл Яўсееў.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *