К профессиональному празднику – Дню спасателя. В строй встаёт молодёжь

Молодёжь Общество

У строй становіцца моладзь

Дзень ратавальніка – свята, у якім зліваюцца разам традыцыі мужнасці і энергія новага пакалення. Пакуль краіна 19 студзеня ўшаноўвае ветэранаў службы, на перадавой ужо нясуць вахту тыя, хто толькі пачынае сваю гісторыю, гісторыю даўжынёй у жыццё, дзе падручнікі і тэорыя з першых дзён правяраюцца на трываласць ва ўмовах рэальных трывог і выклікаў.

Прафесіяналізм, гонар і адвага – не проста дэвіз для ратавальнікаў, а сутнасць іх штодзённай працы. Гэтыя якасці выхоўваюць з першых дзён вучобы, і маладыя спецыялісты працягваюць традыцыю ўжо на службе. Сярод іх – Юрый ТКАЧОНАК, начальнік дзяжурнай змены Шумілінскага РАНС, які пасля заканчэння Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь адразу быў прызначаны на кіруючую пасаду.

Шлях Юрыя Ткачонка ў прафесію не быў дзіцячай марай, але стаў усвядомленым выбарам. «Мы з сябрам паступалі разам, выбіралі ўніверсітэты і спыніліся на Універсітэце грамадзянскай абароны», – успамінае Юрый. За гады вучобы ён прайшоў сур’ёзную школу дысцыпліны: быў намеснікам камандзіра ўзвода, затым камандзірам, удзельнічаў у парадзе Перамогі 9 мая, атрымаў першыя ўзнагароды і знакі адрознення.

Сёння яго працоўны дзень пачынаецца строга па распарадку: прыбыццё на службу, праверка дакументаў, кантроль стану змены. «Гэта не проста фармальнасці, – кажа малады афіцэр. – Усё накіравана на тое, каб мы былі гатовыя да любога выкліку». Служба ратавання не ведае выхадных і святаў: графік аднолькавы для ўсіх дзён, бо бяспека людзей патрабуе пастаяннай сабранасці. Калегі прынялі з павагай – калектыў адкрыты да «маладой крыві», кажа ён, маючы на ўвазе маладых спецыялістаў.

Па-за службай ён захапляецца спортам і аўта-мотатэматыкай. «Страху на рабоце пакуль не знайшоў, усё атрымліваецца пазітыўна», – прызнаецца ён. Вопыт прыходзіць з кожным дзяжурствам, а ўпэўненасць – з разуменнем адказнасці за тых, хто побач.

Для Юрыя Ткачонка Дзень ратавальніка – гэта сімвал абранага шляху. «Калі няма сіл і жадання, лепш сюды не ісці», – шчыра кажа ён, успамінаючы, як некаторым аднакурснікам было цяжка вытрымаць нагрузку. Прафесійнае свята ён успрымае, як напамін пра адказнасць і зроблены выбар. Дзяжурствы, праца і паўсядзённыя абавязкі застаюцца тым, чым напоўнены яго будні.

Маладому афіцэру яшчэ ёсць чаму вучыцца, але галоўнае – ён дакладна ведае, чаму выбраў гэты шлях.

Анастасія ЮРЧАНКОВА,  студэнтка факультэта журналістыкі БДУ.

ЛІЧБЫ  І  ФАКТЫ

За мінулы год шумілінскія ратавальнікі 27 разоў выязджалі на тушэнне пажараў, у якіх, на жаль, не ўдалося выратаваць 4 чалавек.

Выратавана ад агню 12 домаўладанняў, два чалавекі, эвакуявана 4 чалавекі, з іх адно дзіця, шэсць чалавек – у лясах, адзін аўтамабіль – на пажары



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *