Коммуникабельность — ключ к успешной работе специалиста «Белпочты»

2026 - Год белорусской женщины Общество Экономика

Камунікабельнасць –  ключ да паспяховай работы

Адна з галоўных рыс, якая дапамагае ў рабоце спецыялісту па паштовай дзейнасці аддзялення паштовай сувязі г. п. Обаль Яніне СОЙКА – камунікабельнасць. З кожным наведвальнікам яна знаходзіць агульную мову.

«Па-ранейшаму карыстаюцца попытам лісты, асабліва заказныя, – расказвае Яніна, якая працуе на пошце шэсць гадоў. – Не страцілі моду і пасылкі – кожны дзень іх прыходзіць на наша аддзяленне да трох дзясяткаў, столькі ж і адпраўляецца. Пасылаюць сезонныя тавары: восенню – журавіны ў розныя гарады для сваякоў, зімой – цёплае адзенне, на Новы год – падарункі, круглы год – розную смакату хлопцам, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу».

Падчас нашай размовы на пошту адзін за другім заходзілі абальчане. Адны афармлялі падпіску на раённую газету «Герой працы» (дарэчы, на Обальшчыне раёнку атрымліваюць 180 сямей), дзве жанчыны папрасілі паказаць паштоўкі да дня нараджэння. Многія прыйшлі за прадуктамі. Іх тут на любы густ: малочныя і каўбасныя вырабы, бакалея. Ёсць і гаспадарчыя тавары. Па падліках спецыяліста, за дзень у аддзяленні абарочваецца ў сярэднім па сто чалавек.

«Яніна Сойка – адказны і вельмі ўважлівы работнік, – адзначыла начальнік аддзялення Алена Будневіч. – Яна з’яўляецца маёй правай рукой, дае водпускі, замяняе падчас бальнічных. Нам камфортна працаваць у адной камандзе».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *