«Витебская снежинка-2026» стала победной для шумилинских мажореток

Культура Новости

Эмоцыі і натхненне

«Віцебская сняжынка‑2026» стала пераможнай для шумілінскай «Экспрэсіі»

Традыцыйны конкурс па спартыўным і артыстычным танцы прайшоў на мінулым тыдні ў канцэртнай зале «Віцебск» і сабраў каля 500 удзельнікаў з Беларусі і Расіі.

Яркі танцавальны турнір,  як заўсёды, стаў гучнай падзеяй зімовага Віцебска і падарыў усім прысутным шмат новых эмоцый і зарадзіў энергіяй. А ўзорны

ансамбль барабаншчыц і мажарэтак«Экспрэсія» Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў цяпер ведаюць  не толькі ў нашай краіне,  але і за мяжой. Нашы юныя таленты вярнуліся дадому з перамогай! І не адной!

1-е месца ансамбль атрымаў у намінацыі «Юніёры-1+2 Artistic Cheerleading вялікая каманда» за пастаноўку з гаворачай назвай «Эмоцыя». Гэты нумар сумяшчаў у сабе танец, марш і кручэнне галоўнага атрыбута – батон-палкі.

Дзяўчынкі, выходзячы з лідарам калектыва харызматычнай Ксеніяй Васьковіч на сцэну за ўзнагародай, ледзь самі стрымлівалі свае эмоцыі.

Замацавала зорны вынік «Экспрэсіі» 3-е месца ў той жа намінацыі, толькі з нумарам «Натхненне». У ім галоўнымі атрыбутамі ў руках шумілінскіх танцораў былі барабаны.

Сёння ў калектыве ўзорнага ансамбля налічваецца 25 удзельніц. З іх 15 чалавек – асноўны склад і 10 – падрыхтоўчая група. Але галоўным чалавекам у калектыве ўжо шмат гадоў з’яўляецца прафесійны, таленавіты, ідэйны харэограф і кіраўнік Кацярына Кузьміна.

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *