У сераду, 4 лютага, на аўтадарозе Обаль-Полацк каля в. Пушча адбылося ДТЗ з лятальным зыходам.
Смерць на дарозе
На жыхара в. Барсукі 1936 года нараджэння, які а восьмай гадзіне раніцы знаходзіўся на праезнай частцы, наехаў УАЗ (кіраваў жыхар Обалі). Вадзіцель УАЗа паведаміў пра здарэнне ў міліцыю. А за гэты час на вяскоўца на дарозе наехалі яшчэ два аўтамабілі… Падрабязнасці ДТЗ устанаўліваюцца.
Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць: дарогу трэба пераходзіць толькі ва ўстаноўленых месцах, папярэдне ўпэўніцца пра бяспеку, а ў цёмны час пазначаць сябе святловяртальнымі элементамі.
Людміла ЗУЙКОВА

