Шумилинское отделение Департамента охраны МВД признано лучшим

Главное Закон Общество

Шумілінская ахова – лепшая ў справе

Па выніках мінулага года аддзяленне па ахове аб’ектаў у Шуміліне Чыгуначнага (г. Віцебска) аддзела Дэпартаменту аховы Міністэрства ўнутраных спраў прызнана  «Лепшым аддзяленнем аховы» (чацвёртая падгрупа).

«На ахову грамадскага парадку і аб’ектаў розных форм уласнасці ў рабочыя дні заступаюць 7 супрацоўнікаў міліцыі, у суботу – 6, у нядзелю – 4, – расказвае начальнік аддзялення Вячаслаў Фядосенка. – За мінулы год зарэгістравана 438 сігналаў трывогі, нарадамі груп затрымання зроблена 340 выездаў.

Супрацоўнікі аддзялення аховы выявілі 25 адміністрацыйных правапарушэнняў, з іх 12 – за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, 2 – за дробнае хуліганства, 8 – за здзяйсненне дробнага крадзяжу, 3 – за іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні».

Зараз аддзяленне ахоўвае 183 аб’екты і жылыя памяшканні, на 73 аб’екты устаноўлены ручныя сістэмы трывожнага сігналу.

У аддзяленні служаць як міліцыянеры, так і грамадзянскі персанал. Вячаслаў Фядосенка падкрэсліў, што званне «Лепшае аддзяленне аховы» – заслуга кожнага работніка аддзялення, вынік сумленнага выканання службовых абавязкаў і высокай адказнасці за агульную справу.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *