Вопросы реализации Директивы №1 изучали участники областного семинара в Шумилино

В области Новости Спорт, туризм

Спорт і бяспека

4 лютага, у сераду, Шуміліна прымала ўдзельнікаў абласнога семінара-нарады ўпраўлення спорту Віцебскага аблвыканкама па пытаннях рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. У семінары бралі ўдзел спецыялісты гар – і райвыканкамаў, кіраўнікі ўстаноў фізічнай культуры і спорту вобласці.

У раённым цэнтры культуры ўдзельнікаў семінара вітала намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Начальнік упраўлення спорту аблвыканкама Дзяніс Фацееў падкрэсліў, што Дырэктыва №1 застаецца важнейшым дакументам, які рэгулюе пытанні работы ўсіх устаноў і службовых асоб. У Шумілінскім і Гарадоцкім раёнах, дзе праходзіць семінар, ёсць што пераняць і выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці.

З дакладам аб арганізацыі работы па выкананні патрабаванняў Дырэктывы №1 ва ўстановах фізічнай культуры і спорту выступіў галоўны спецыяліст райвыканкама Дзяніс Пячко.

Пасля пленарнай часткі ўдзельнікі семінара накіраваліся на Алею славы ў гарадскім парку Шуміліна, дзе ўшанавалі подзвіг воінаў Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка на брацкіх могілках.

Практычная частка семінара ўключала дэманстрацыю фрагменту хакейнай трэніроўкі і дзеянняў службовых асоб у выпадку траўміравання аднаго са спартсменаў і яго эвакуацыю медработнікамі “хуткай дапамогі”. Таксама прадстаўнікі спартыўных устаноў пазнаёміліся з работай ФАЦа з дэманстрацыяй майстаркласаў на занятках з групамі розных узростаў. У СДЮШАР расказалі аб спартыўных дасягненнях вучняў школы і прадэманстравалі паказальныя выступленні юных барцоў.

Пасля ўдзельнікі семінара накіраваліся ў Гарадоцкі раён.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *