7 февраля культурно-спортивный праздник «Шумилинская лыжня-2026» приглашает на городской стадион г.п. Шумилино

Главное Культура Общество Спорт, туризм

Шумілінская лыжня‑2026 запрашае

Субота, 7 лютага. Гарадскі стадыён у Шуміліне. 

Вялікае зімовае свята чакае кожнага! Адчуваеце пах снегу? Ногі самі просяцца на лыжню? Душа жадае сапраўднага свята, поўнага руху, смеху і зімовых цудаў? Тады запамінайце дату: 7 лютага, субота, гарадскі стадыён. «Шумілінская лыжня‑2026».

Для тых, хто жыве спортам

Станавіцеся на старт у адной з шасці ўзроставых катэгорый – ад 15 да 60+! Сярод роўных, сярод моцных.
Для кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў – асобны забег.

Для тых, хто прыйдзе сям’ёй

Чакае цэлы свет забаў для дарослых і дзяцей!

Для тых, хто прыйдзе за натхненнем

У 11.30 пачнецца спартыўна‑забаўляльнае шоу «Маладзецкім пацехам снег не перашкода». Яно дапоўніць лыжныя старты яскравасцю і весялосцю.

Чаму гэта нельга прапусціць?

Таму што гэта – жывое аб’яднанне спартыўнага духу, сямейнага цяпла і творчай энергіі. Гэта – магчымасць адолець сябе і мароз, пазнаёміцца, пасябраваць і проста добра правесці дзень.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў спаборніцтваў з 9.30 да 10.30.

Урачыстае адкрыццё – у 10.45.

Далучайся да зімовай гісторыі!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *