Хоккейная команда «Строитель» из Шумилино стала чемпионом Витебской области

В области Главное Образование Спорт, туризм

Каманда  «Будаўнік» чэмпіён  вобласці!

Каманда «Будаўнік» раённага цэнтра дзяцей і моладзі перамагла ў абласным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі «Залатая шайба» сярод дзяцей і падлеткаў на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У Лядовым палацы ў Віцебску 11 лютага спаборнічалі каманды пяці рэгіёнаў вобласці. «Гулялі дзеці 2012-2014 гадоў нараджэння, – расказаў трэнер каманды «Будаўнік» Уладзіслаў Траццякоў. – У складзе нашай каманды выступалі дзесяць шумілінскіх хакеістаў і чатыры гарадоцкія (так дазволена па ўмовах гульні). Адзначу, што мы з лёгкасцю выйшлі ў фінал – не дарэмна ж рэгулярна трэніраваліся на шумілінскім катку. Хлопцы сыгралі добра – былі ўважлівымі, сабранымі, пільнымі. Асабліва хочацца адзначыць абаронцу Назара Фандарэнку, цэнтральнага нападаючага Назара Сянькова, нападаючых Уладзіслава Стральцова і Паўла Мацюшкова».

Рэспубліканскія старты пройдуць на вясенніх канікулах, у апошні тыдзень сакавіка. Шумілінскія юныя хакеісты, якія прадставяць Віцебшчыну ў дывізіёне «Б» у малодшай групе, пачалі падрыхтоўку.

Ларыса ЗАЙЦАВА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *