Што пагражае дамашняму насільніку?
Дамашняе насілле – наўмысныя супрацьпраўныя або амаральныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага або сексуальнага характару сваякоў, былых мужа і жонкі або грамадзян, якія пражываюць (пражывалі) сумесна і вядуць (вялі) агульную гаспадарку.
Што пагражае дамашняму насільніку, расказвае старшы ўчастковы інспектар РАУС Віктар Галуза:
– За дамашняе насілле заканадаўствам прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць. Так, за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, якое не прывяло да кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай страты працаздольнасці, пагражае штраф ад 10 да 30 БВ або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
За наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання, якое прывяло да стойкага кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай страты працаздольнасці, пагражаюць грамадскія работы або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года, або арышт.
За наўмыснае прычыненне працяглай болі або мукі спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты пацярпелага, або сістэматычнае нанясенне пабояў пагражае арышт або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін са штрафам або без штрафу.
Людміла ЗУЙКОВА.

