Бліц-інтэрв’ю з абальчанінам гвардыі радавым Сяргеем Курчанавым, які ў лістападзе 2025 года прызваны на тэрміновую ваенную службу і зараз служыць у 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе ў Заслонаве.
– Як праходзіў курс маладога байца?
– Курс быў насычаным і інтэнсіўным. Мы вучыліся дысцыпліне, асвойвалі асновы ваеннай справы, развівалі фізічную падрыхтоўку. Канечне, былі і цяжкасці, але яны толькі загартоўвалі нас. Нас навучылі звяртацца са зброяй, тактычным прыёмам, працаваць у калектыве, хутка прымаць рашэнні.
– Ці ўдзельнічаў у вучэннях?
– Так, мы ўдзельнічалі ў праверцы боегатоўнасці сіл хуткага рэагавання, якая праводзілася па загадзе Галоўнакамандуючага краіны. І гэта ўжо зусім не як у падручніку ці на курсах маладога байца. Зусім іншыя задачы і баявая гатоўнасць.
– Што служба дасць у жыцці?
– Дысцыпліну, упэўненасць у сабе і разуменне, што можна справіцца з любымі цяжкасцямі.
– Хацелася б застацца на кантракт?
– Калі будзе магчымасць, то, хутчэй за ўсё, так. Служыць на кантракце – магчымасць са зброяй у руках абараняць Радзіму і развівацца прафесійна, быць карысным краіне і свайму народу. Я заўсёды разумеў, што абараняць сваю краіну – гэта важная і патрэбная справа. Служба ў арміі – гэта важны і абавязковы этап у жыцці кожнага мужчыны

