Где учатся лучшие ученики «Школы безопасности-2026»

Безопасность Конкурсы Образование Общество

Лепшыя вучні «Школы бяспекі-2026»

У СШ №2 г.п. Шуміліна прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі2026». У атмасферу здаровага саперніцтва пагрузіліся самыя падрыхтаваныя і захопленыя школьнікі раёна, якія выступалі ў трох узроставых групах.

Выпрабаванні былі няпростымі. Спачатку — камп’ютарнае тэсціраванне: дзясяткі сітуацыйных задач, дзе важна не проста ведаць правілы бяспекі, а ўмець хутка арыентавацца. Затым — творчы этап. Усяго адна хвіліна, каб раскрыць тэму, зачапіць журы і данесці галоўную думку. І, нарэшце, фінал, дзе кожны ўдзельнік змагаўся за перамогу з поўнай самааддачай.

Імёны пераможцаў прагучалі пад апладысменты:

у малодшай групе лепшым стаў Кірыл Шавяка з СШ №1 г. п. Шуміліна;

у сярэдняй – Ульяна Мамехіна з СШ №1 г. п. Шуміліна; у старэйшай – Андрэй Дзмітрыеў з Обальскай СШ.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання стала сапраўдным святам. Ратавальнікі павіншавалі дзяцей, уручылі дыпломы, салодкія падарункі і — для новых членаў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных — доўгачаканыя пасведчанні. Арганізатары конкурсу пажадалі юным знаўцам упэўненасці, натхнення і годнага выступлення на абласным этапе конкурсу.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *