22 преступления совершены лицами, не имеющими работы

Закон Общество Официально Происшествия

Рэцыдыў па-шумілінску
За  студзень-ліпень бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці асобамі, якія маюць судзімасць, па лініі ўсіх службаў здзейснены 3422 злачынствы. Удзельная вага рэцыдыўных злачынстваў склала 48,5%.  Апошнім часам удалося знізіць рост рэцыдыўнай злачыннасці: у першым квартале бягучага года яна складала 45,8%, зараз – 31,6%.
22 злачынствы ў нашым раёне былі здзейснены асобамі, якія не маюць пастаяннага месца работы, 10 – у стане алкагольнага ап’янення.
Супрацоўнікі міліцыі дапамагаюць працаўладкавацца тым, хто вызваліўся з выпраўленчых устаноў.  Дапамагаем і тым, хто самастойна не можа кінуць піць, сёлета, напрыклад, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі было накіравана шэсць чалавек, маючых судзімасць. Каб знізіць рэцыдыўную злачыннасць, сёлета шумілінскай міліцыяй быў праведзены комплекс мерапрыемстваў ”Нагляд”, у ходзе якіх асоб з непагашанай судзімасцю правяралі на даму і днём, і вечарам.
М. ГУМІНСКІ, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.
Надрукавана ў №71 ад 14.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *