Роль женщины в Шумилино растёт

Общество

ПАДКРЭСЛІЦЬ РОЛЮ ЖАНЧЫНЫ Ў ГРАМАДСТВЕ
Адбылося пасяджэнне савета Шумілінскай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, у якім прыняла ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. НОВІКАВА.
Сваю работу члены савета пачалі з абмеркавання кандыдатуры жанчыны, якая б змагла годна прадставіць Шумілінскі раён на рэспубліканскім конкурсе “Жанчына года-2012”. Старшыня жансавета В. Г. Навіцкая азнаёміла прысутных з матэрыяламі, пада-дзенымі на разгляд жансавета. Безумоўна, кожная з жанчын, чыя кандыдатура разглядалася, была вартай пашаны і ўхвальных слоў. Тым не менш выбраць трэба было адну. І пасля доўгіх абмеркаванняў члены жансавета спыніліся на кандыдатуры А. В. Бандарэнка – аператара машыннага даення з ААТ “Лаўжанскае”, маці траіх дзяцей. Будзем спадзявацца, канкурсантка ад Шуміліншчыны годна прадставіць наш раён на рэспубліканскім конкурсе.
В. Г. Навіцкая выступіла ініцыятарам збору матэрыялаў пра вядомых жанчын Шуміліншчыны, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё раёна. Члены савета падтрымалі гэтую ініцыятыву.
Удзельнікі пасяджэння разгледзелі таксама пытанне аб падачы арганізацыямі раёна матэрыялаў на раённы конкурс “Жанчына года Шуміліншчыны”; прынялі план работы Шумілінскай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” на 2013 год.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.



4 комментария по теме “Роль женщины в Шумилино растёт

  1. «В. Г. Навіцкая выступіла ініцыятарам збору матэрыялаў пра вядомых жанчын Шуміліншчыны, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё раёна. Члены савета падтрымалі гэтую ініцыятыву».
    А як вызначыць вартасць гэтага самага ўкладу? Скажам, жыве жанчына, працуе, гадуе дзяцей. Асабліва не выпендрываецца. Яна добрая гаспадыня, добрая жонка, адказны супрацоўнік. Ці шмат яна зрабіла ў такім выпадку для раёна?

  2. Здаецца, «вартасць асабістага ўкладу» жанчыны ў развіццё раёна ў тым, што яна можа сваімі сіламі і сродкамі сямейнага бюджэту, без матэрыяльнай дапамогі з боку дзяржавы выхоўваць і забяспечваць родных дзяцей. Не сакрэт, што апошнім часам у нашым грамадстве працягваюць нарастаць утрыманскія настроі…

  3. «Утрыманскія настроі» — гэта, канешне, дрэнна і не вартае чалавека. Але я асабіта не ведаю нікога, хто б асабліва нажыўся і разбагацеў за гэты кошт.

  4. Выбрать достойную кандидатуру конечно сложно. Часто такие люди живут тихо и скроно:рожают и воспитывают детей, работают добросовестно и нигде не светятся. Думаю выбрали достойную женщину. Только кого удивишь в республике шумилинскими надоями?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *