Самогон для себя? Платите штраф

Общество

За продаж і набыццё – штраф
Праблема продажу і набыцця незаконнага спіртнога і сёння застаецца актуальнай для нашага раёна. Так, у гэтым годзе ад жыхароў раёна паступіла 8 інфармацый пра незаконны продаж спіртаўтрымліваючых напіткаў, расказаў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС В. М. Воранаў. Праводзіліся праверкі, і ў большасці выпадкаў факты пацвердзіліся: сёлета на жыхароў раёна за незаконны продаж спіртнога складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў.
Як расказалі ўчастковыя інспектары, яны часта сутыкаюцца з тым, што далёка не ўсе ведаюць, што выраб самагону забаронены нават для ўласных патрэб, што за гэта пагражае штраф да 5 базавых велічынь з канфіскацыяй напіткаў, паўфабрыкатаў і апаратаў. За паўторнае такое парушэнне пагражае штраф ад 5 да 30 БВ. Заканадаўствам прадугледжана пакаранне і для тых, хто набывае  самагон – штраф да 5 БВ. У гэтым годзе супрацоўнікі РАУС канфіскавалі ў жыхара а.-г. Слабада 20 літраў брагі, у жыхара а.-г. Мішневічы – самагонны апарат, у жыхара райцэнтра – самагон.
Законам забаронены продаж  не толькі самагону, але і любых спіртаўтрымліваючых вадкасцяў, нават купленых раней у магазіне. Так, жыхарку Сураўнёў міліцыянеры, як кажуць, “злавілі за руку”, калі тая перапрадавала віно. Жанчына атрымала штраф памерам  5 БВ (1 мільён 50 тысяч рублёў).
У нашым раёне ёсць “кропкі”, дзе прадаюць незаконнае спіртное. Так, нядаўна ў жыхара райцэнтра было канфіскавана больш за 19 літраў  спіртаўтрымліваючай прадукцыі і больш за 5 літраў алкагольнай прадукцыі без акцызных марак. За гэта на мужчыну былі складзены два адміністрацыйныя пратаколы, накладзены штраф памерам у 22 БВ. “Калі чалавек, не з’яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам, прадае спіртаўтрымліваючую прадукцыю, яму пагражае штраф да 20 БВ,  а калі вырабляе – ад 100 да 200 БВ”, – расказаў В. М. Воранаў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *