Растёт доверие жителей района милиции

Общество

Давер міліцыі расце
Супрацоўнікамі аддзела маніторынгу штаба МУС Рэспублікі Беларусь у маі бягучага года быў праведзены маніторынг грамадскай думкі. Аналіз апытання паказаў, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўзровень поўнага даверу грамадзян міліцыі нашага раёна узрос на 0,7% і склаў 28,9%. Больш стала грамадзян, якія адзначаюць высокую аператыўнасць ў дзеяннях міліцыі: з 78,4% у 2010 годзе да 84,6% у бягучым годзе (сярэднеабласны паказчык – 84%). Да таго ж, 60,4% апытаных грамадзян (летась 43,2%) адзначылі такія якасці супрацоўнікаў міліцыі, як ветлівасць і ўважлівасць (сярэднеабласны паказчык – 47%).
За першае паўгоддзе зарэгістраваны 152 злачынствы па лініі ўсіх службаў супраць 135 у 2010 годзе. Узровень злачыннасці склаў 72,7 злачынства на 10 тысяч насельніцтва (сярэднеабласны паказчык 57,2).
Найбольшая колькасць злачынстваў (37) сёлета адбыліся ў райцэнтры, 22 – на тэрыторыі Обальскага сельсавета, 17 – на тэрыторыі Лаўжанскага сельсавета. На тэрыторыях Каўлякоўскага і Сіроцінскага сельсаветаў раскрыты ўсе здзейсненыя злачынствы.
Дзякуючы прафілактычнай дзейнасці ўсіх падраздзяленняў РАУС, рабоце добраахвотных дружын ўдалося дабіцца зніжэння асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў з 10 ў мінулым годзе да 8 у сёлетнім.
Як паказвае жыццё, многа злачынстваў у раёне адбываецца на глебе сямейна-бытавых адносінаў. І толькі актыўная пазіцыя грамадзян дапаможа пазбегнуць цяжкіх наступстваў. Таму грамадзянскі абавязак – тэлефанаваць ў міліцыю, каб расказаць пра суседзяў-дэбашыраў, пра незаконны продаж спіртнога ці пра яго распіццё ў грамадскіх месцах.
У. УШАЛ, начальнік штаба РАУС.
Надрукавана ў №58 ад 02.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *