Дорожники входят в летний ритм работы

Экономика

Уваходзім у летні рытм

Работнікі дыстанцыі № 364 ДЭУ-36 РУП «Віцебскаўтадар» прыступілі да рамонту дарожнай сеткі пасля зімы яшчэ ў сакавіку. Зараз работы ў разгары.

«На аўтадарозе Р-114 больш як на 300 метрах квадратных зрабілі ямачны рамонт – давялі да ладу аўтадарогу каля Добрына, Зямцоў, Мясаедава, Мікалаева, – расказаў начальнік дыстанцыі Віктар Прыходзька. – Каля Мясаедава заасфальтавалі больш за 80 пагонных метраў, падсыпалі абочыны. Ад Сіроціна да Зямцоў (на адлегласці кіламетра), ад Зямцоў да Юрава (каля трох кіламетраў) высеклі кустоўе ўздоўж дарогі – цяпер забяспечаны добры кругагляд. Перад вёскай Латкова падсыпалі асфальтагранулятам абочыну».

У красавіку фарбавалі бар’ерныя агароджы, якіх на ўчастку дарожнікаў 32, бардзюрны камень. Плануюць замяніць бар’ерныя агароджы праз масты ў Добрыне і Мікалаеве.

Нядаўна давялі да ладу мост праз раку Будавесць  у Мікіцісе. За работай мы заспелі Аляксандра Старавойтава і Васіля Рыцарава. «Грунтуем поручні, а потым фарбаваць будзем, – расказалі рабочыя. – Матэрыялы пастаўляюцца своечасова, у графік укладваемся».

Заасфальтаны з’езд ад дарогі Р-20 да магазінаў у Мікіцісе. Тут паклалі асфальт на вуліцы Юбілейнай. Будуць асфальтаваць дарогу па вуліцы Цэнтральнай, якая вядзе да мясцовых могілак.

У планах работнікаў дыстанцыі № 364 – заасфальтаваць участак дарогі ад Сіроціна да Зямцоў, замяніць поручні на мосце праз чыгунку каля Обалі.

На ўзбраенні ў работнікаў дыстанцыі – грэйдар, пагрузчык, 4 трактары, 3 МАЗы, «Газель». На сезон узялі на работу дзесяць чалавек ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Рабочыя прыбіраюць прыпынкі, прыдарожныя палосы. Пафарбавалі ўсе 56 аўтобусных павільёнаў, якія знаходзяцца на балансе дыстанцыі.

Зараз дарожнікі працягваюць замену бар’ернай агароджы на ацынкаваную. Вядуцца работы ў Добрыне, затым пераедуць у Мікалаева.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *