Депутат областного совета депутатов провёл приём граждан в Шумилино

Власть Общество

Ад размовы да выніку

У пятніцу, 10 ліпеня, у нашым раёне працаваў дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе № 52 Міхаіл Вішнявецкі – начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама.

Міхаіл Лявонцьевіч сустрэўся са старшынёй райвыканкама Мікалаем Будневічам: абмеркавалі развіццё медыцыны ў раёне і рамонт будынка для амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ў г. п. Обаль.

Пасля гэтага М. Л. Вішнявецкі правёў прыём грамадзян. На сустрэчу прыйшла жыхарка райцэнтра – яна звярнулася па пытанні эндапратэзавання каленнага сустава ў свайго бацькі. Сітуацыю ўдалося вырашыць прама падчас прыёму.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *