Прыём у 1-я і 10-я класы
Школы раёна працягваюць прымаць заявы аб прыёме ў 1-я і 10-я класы.
Як паведаміла намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Саўчанка, сёлета ўпершыню за школьныя парты, па папярэдніх падліках, сядзе 131 першакласнік. Найбольшая колькасць першакласнікаў (70) прыйдзе ў СШ № 1 г. п. Шуміліна, 20 – у СШ № 2 г. п. Шуміліна, 14 – у Обальскую СШ, 10 – у Мікіціхінскую СШ, 5 – у Слабадскую БШ, 4 – у Кардонскую СШ,
па 3 – у Амбросавіцкую БШ і Мішневіцкую БШ, 2 – у Башнеўскую БШ. Бацькоў першакласнікаў чакаюць у школах да 12 жніўня. Для залічэння дзіцяці ў першы клас бацькам трэба прадаставіць у навучальную ўстанову: заяву на імя дырэктара (запаўняецца на месцы), пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (і яго копія), пашпарт аднаго з бацькоў і медыцынскую даведку аб стане здароўя.
Мяркуецца, што ў 10-х класах сярэдніх школ будзе вучыцца 78 дзесяцікласнікаў: 42 – у СШ № 1 г. п. Шуміліна, 17 – у СШ № 2 г. п. Шуміліна, 9 – у Обальскай СШ, 5 – у Мікіціхінскай СШ, 4 – у Кардонскай СШ. Будуць адкрыты профільныя групы: інжынерныя (СШ № 1, СШ № 2, Обальская СШ), педагагічныя (СШ № 1, Кардонская СШ, Мікіціхінская СШ), медыцынская (СШ № 1) і аграрная (СШ № 2). Дзесяцікласнікі павінны падаць заявы да 10 жніўня.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

