Зюдвальде-Шумилино: сотрудничество продолжается

Актуалии Общество

Дабрачыннасць. Бальніца набывае новы выгляд

Будет новая крыша у Мишневичской больницы

У Мішневіцкую бальніцу сястрынскага догляду дабрачынцы з Нідэрландаў прыязджаюць не першы раз: летась рамантавалі тут харчовы блок, усталявалі на кухні новыя пліты, выцяжку.
А сёлета заняліся рамонтам даху. І ўжо на наступны дзень пасля прыезду валанцёраў з Галандыі ў бальніцы кіпела работа. На стары шыфер рабілі драўляны каркас, каб зверху можна было прыбіць лісты металапрофілю. Дарэчы, прывезлі яго з Нідэрландаў. Як і многія будаўнічыя матэрыялы. «А яшчэ падарылі нам 2600 еўра, – дадае галоўны ўрач райбальніцы  К. Ф. Баканаў. – На гэтыя грошы мы закупілі неабходныя будаўнічыя матэрыялы. А паўтара дзесятка састарэлых пакуль часова перавялі ў Обальскую і Мікалаёўскую ўчастковыя бальніцы».
Акрамя даху, удзельнікі дабрачыннай грамадскай арганізацыі “Дапамажы людзям” з галандскага горада Зюльвальдэ мяркуюць адрамантаваць у бальніцы электрычнасць, замяніць водаправод і каналізацыю. Рамонт чакае сталовую.
Працуюць галандскія сябры да позняга вечара, без выхадных. А размясціліся яны прама ў палатах бальніцы. Некаторыя з памочнікаў – Ёхан, Берд, Хенк – прыехалі на Шуміліншчыну не першы раз. Ёсць і навічкі. А ўсяго ў Мішневічах працуюць дванаццаць валанцёраў. Дарэчы, яны прывезлі з сабой і гуманітарную дапамогу – адзенне і пасцельную бялізну, прыстасаванні для мыцця цяжкіх хворых.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №72 ад 17.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *