
Аптымальны час для вакцынацыі
У Шумілінскім раёне стартавала прышчэпачная кампанія супраць грыпу. Вакцына «Грыпол Плюс» (вытворчасці РФ) ужо паступіла ў раён.
У ліку першых прайшлі вакцынацыю галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Святлана Лінкевіч і галоўны ўрач Шумілінскага РЦГЭ Крысціна Афанасьева.
Дзе і як прышчапіцца?
Вакцынацыя праводзіцца ў паліклініцы ЦРБ з 8.00 да 18.00, без запісу.
У рэгістратуры вас накіруюць у працэдурны кабінет: урач правядзе допуск, пасля чаго зробяць прышчэпку. Пры сабе трэба мець пашпарт.
У сельскіх населеных пунктах прышчэпкі робяць у амбулаторыях урача агульнай практыкі і на перасоўным ФАПе – па графіку
.
Кастрычнік – аптымальны час для вакцынацыі, каб сфарміраваўся імунітэт да пачатку сезоннага ўздыму захворвання, нагадалі медыкі.
Алена КАРПУШЭНКА.
