Комитетом госконтроля предотвращены нарушения в работе мясоперерабатывающих заготовочных объектов

Вестник Комитета госконтроля Главное Новости Общество

Халадзільнік са слядамі ржы
Камітэт дзяржкантролю прадухіліў парушэнні ў рабоце мясаперапрацоўчых нарыхтоўчых аб’ектаў.

У рамках ажыццяўлення кантро­лю за дзейнасцю мяса­перапрацоўчых арганізацый, якія не забяспечваюць поўны цыкл пера­працоўкі мясной сыравіны, кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы праведзены ў двух нарыхтоўчых аб’ектах Полацка і Нава­полацка. Устаноўлены парушэнні санітарных норм і правілаў, санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў. Памяшканні не абсталяваны сродкамі кантролю тэмпературна-вільготнаснага рэжыму, вокны – сеткамі для абароны ад насякомых, абсталяванне халадзільнай камеры (захоўвалася гатовая прадукцыя) мела сляды іржы.

У дачыненні да аднаго аб’екта прыпынена ветэрынарная сертыфіка­цыя прадукцыі. За дапушчаныя парушэн­ні вінаватыя службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *