Что поменяется с 1 октября?

Главное Новости Общество


Цэны на лекі, дровы анлайн, абмежаванні па картках. Што зменіцца з 1 кастрычніка
З прыходам кастрычніка ў Беларусі ўступае ў сілу цэлы шэраг змяненняў, якія ў тым ліку датычацца цэн на лекі, парадку банкаўскага абслугоўвання, а таксама электроннай чаргі на мяжы.


Цэны на лекі
Міністэрства аховы здароўя з 1 кастрычніка адкарэкціруе гранічныя максімальныя адпускныя цэны на лекавыя сродкі беларускай вытворчасці. Для абсалютнай большасці прэпаратаў паказчыкі не змяніліся, рост адбыўся толькі для некаторых відаў прадукцыі ААТ «Нясвіжскі завод медпрэпаратаў» і СААТ «Ферэйн». Да прыкладу, для раствору галаперыдолу вытворчасці «Ферэйн» цану павысілі да 4,64 рубля (+30 капеек).

Абмежаванні па картах для кліентаў «Беларусбанка»
З 1 кастрычніка Беларусбанк прыбярэ магчымасць дадаваць у мабільным дадатку M-Belarusbank чужых картак у профілі карыстальніка. Гэта робіцца для папярэджання ашуканскіх аперацый. Банк рэкамендаваў кліентам да названай даты самім выдаліць з дадатка карты, якія ім не належаць.

Электронная чарга на мяжы
Для беларусаў, якія перасякаюць мяжу на легкавых аўто, з 1 кастрычніка зменіцца парадак работы сістэмы электроннай чаргі. У прыватнасці, будзе ўстаноўлены тэрмін дзеяння браніравання працягласцю 30 каляндарных дзён. На працягу гэтага перыяду трэба альбо скарыстацца паслугай, альбо аформіць вяртанне сродкаў, калі гэта прадугледжана правіламі сістэмы.

Заказаць дровы анлайн
Калі вам патрэбныя дровы на зіму, то ехаць у лясніцтва, каб іх заказаць, больш не прыйдзецца. З 1 кастрычніка гэта можна будзе зрабіць анлайн – на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. Пра гэта ў эфіры «Першага інфармацыйнага» заявіў кіраўнік ведамства Сяргей Ульдзіновіч.

Новыя правілы пры прыёме падатковым органам электронных дакументаў
У МПЗ папярэджваюць, што з 1 кастрычніка не будуць прымацца электронныя дакументы плацельшчыка, калі яны будуць падпісаны асобай, якая не з’яўляецца законным або ўпаўнаважаным прадстаўніком гэтага плацельшчыка. Такія дакументы ў далейшым апрацоўвацца не будуць.

Абмежаванні для рыбакоў
З 1 кастрычніка ўступае ў сілу забарона на лоўлю рыбы ў зімавальных ямах, дзе яна перачакае халады. Такая мера прадугледжана правіламі аматарскага рыбалоўства – яна дапамагае захаваць рыбныя рэсурсы ў самы ўразлівы перыяд. Забарона будзе дзейнічаць да 15 красавіка.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *