На «Школьном марафоне» в Шумилино определили лучшую первичку БРСМ

Актуалии Молодёжь Образование

Дзе лепшая пярвічка?
У СШ №2 прайшоў раённы конкурс на лепшую школьную пярвічную арганізацыю, які называўся “Школьны марафон”. Арганізатары гэтага мерапрыемства – райкам ГА БРСМ,  раённы аддзел адукацыі і аддзел па справах моладзі райвыканкама.
У “Школьным марафоне” бралі ўдзел каманды пярвічных арганізацый з сямі школ раёна – СШ №1, СШ №2, Обальскай, Башнеўскай, Мікіціхінскай, Мішневіцкай школ і раённай гімназіі.
Як нам расказаў в. а. абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА БРСМ Аляксандр Хмарын, з творчай справаздачай аб дзейнасці пярвічнай арганізацыі ўсе каманды справіліся добра.
У конкурсе-прывітанні “Знаёмцеся: гэта мы” лепшай была каманда з Башнёўскай школы. Дзеці выбралі незвычайную і ў той жа час цікавую форму, каб расказаць пра свае справы. Казка, што прывезлі з Башнёў, спадабалася ўсім. Другое месца занялі актывісты з СШ №1, трэцяе – з раённай гімназіі.
“Прыемна здзівіў конкурс капітанаў, – кажа  галоўны спецыяліст райкама ГА БРСМ  В. І.  Васілеўская. – Грунтоўнае выступленне было ў сакратара пярвічнай арганізацыі Мікіціхінскай школы Аксаны Баравіковай, ёй і прысудзілі першае месца. На другім месцы Віталія Туркова з Башнёў, на трэцім – Алена Якаўлева з Мішневіч”.
У конкурсе агітбрыгад не было роўных школьнікам з СШ №1. На другім і трэцім месцах – каманды Мішневіцкай і Обальскай школ адпаведна.
Нялёгкім падаўся рабятам конкурс “Дамашняе заданне”, дзе трэба было падрыхтаваць відэаролік гумарыстычнага характару пра адзін дзень з жыцця пярвічнай арганізацыі. Самы лепшы відэаролік падрыхтавала каманда  Обальскай СШ, на другім месцы – Мішневіцкая школа, на трэцім – Башнёўская школа.
Першае агульнакаманднае месца атрымала каманда  СШ №1, другое – у  каманды з Башнёў, трэцяе – з Обалі. Ад аддзела па справах моладзі райвыканкама і райкама БРСМ пераможцы атрымалі сувеніры.
Падчас конкурсу “Школьны марафон” у рады ГА  БРСМ было прынята новае папаўненне. Аляксандр Хмарын уручыў хлопцам і дзяўчатам білеты членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Напрыканцы свята была арганізавана бяспройгрышная латарэя “Шчаслівы выпадак”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *