На рабочем совещании у председателя райисполкома

Актуалии Президент

А бульбу і моркву — убраць тэрмінова
На бягучым тыдні ў сераду кіраўнік раёна В. А. Падляшчук правёў рабочую нараду, на якой прысутнічалі члены райвыканкама, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.
Пільную ўвагу В. А. Падляшчук удзяліў выкананню раёнам прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця як за 9 месяцаў, так і прагназуемыя за год. У полі зроку былі таксама пытанні энергазберажэння, навядзення парадку на зямлі.
Сярод надзённых задач — заканчэнне сельскагаспадарчых работ. Вальдэмар Антонавіч паставіў задачу ўбраць да канца тыдня бульбу, моркву, буракі. На выкананне гэтай задачы нацэлены не толькі працаўнікі вёскі, але і шэфскія арганізацыі раёна, школы, прадпрыемствы.
У ходзе нарады былі абмеркаваны таксама пытанні будаўніцтва, падрыхтоўкі ўсяго гаспадарчага комплексу раёна да зімы і іншыя.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *