31 сакавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

Актуалии Официально

Паважаныя веруючыя каталіцкай канфесіі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас
са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!

Хрысціянскае свята Вялікадня духоўна аб’ядноўвае людзей і дае апору ў пераадоленні жыццёвых цяжкасцяў і нягод. Верныя маральнаму абавязку, мы разам робім усё, каб палепшыць наша жыццё, пабудаваць моцную Беларусь і зрабіць яе вядомай у свеце.
Выхаваныя ў хрысціянскіх традыцыях, сёння мы з гонарам перадаём і нашым дзецям асноўныя складальнікі мірнага жыцця: міласэрнасць, згоду і цярпімасць.
У гэтыя ўрачыстыя вясеннія велікодныя дні жадаем кожнаму моцнага здароўя, любві, добрага настрою, дабра і справядлівасці, узаемаразумення, дабрабыту і паспяховага тварэння на карысць роднай Шуміліншчыны.
Надрукавана ў №25 ад 28.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *