Вопросы пожарной безопасности рассмотрены на заседании президиума районного Совета депутатов

Актуалии Безопасность Президент

Клопат пра бяспеку чалавека
Тэма проціпажарнай бяспекі, разгледжаная на апошнім пасяджэнні райвыканкама, мела працяг. Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, якая вяла пасяджэнне прэзідыума, акцэнтуючы ўвагу на аўтаномных пажарных апавяшчальніках (хаця яны — не панацэя ў папярэджанні пажараў), не забыла нагадаць пра ўвесь комплекс мер для таго, каб папярэдзіць пажары і гібель на іх людзей.
У раёне 57 печаў, якія не гатовы да ацяпляльнага сезона. Яны па-трабуюць рамонту. Тэма, якая павінна непакоіць і пажарнікаў, і мясцовыя ўлады, і работнікаў сацыяльнай службы.
Пра пажарныя апавяшчальнікі: у бюджэце на іх набыццё засталося 8 мільёнаў рублёў — амаль на 400 штук. Яны будуць устаноўлены бясплатна тым, хто мае такую палёгку па законе. У астатнім мясцовыя Саветы, работнікі РАНС, міліцыя павінны  вызначыць кантынгент людзей, каму апавяшчальнікі патрэбны. Намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В. В. Шархун параіў для сацыяльна небяспечных  мнагадзетных сямей купіць апавяшчальнік з вывадам на фасад дома. Ён даражэйшы, недзе 120 тысяч рублёў, затое любы, хто заўважыць трывожную мігаючую кнопку, можа выратаваць людзей ці пазваніць у пажарную часць.
Асноўная прычына пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём п’янага чалавека. На думку намесніка начальніка РАУС А. М. Каралёва, самая дзейсная мера на алкаголіка — накіраванне яго ў лячэбна-працоўны прафілакторый. За 8 месяцаў года такі курс прайшлі 27 чалавек. Нават калі двое ці трое з іх спыняць пасля лячэння разгульны лад жыцця, гэта будзе перамогай.
Асобная гаворка пра тых, хто даводзіць сваё жыллё да антысанітарыі, тым самым ставіць пад небяспеку жыццё іншых людзей. Як сказаў дырэктар УП ЖКГ В. А. Коўзан, падрыхтаваны дакументы ў суд для высялення трох такіх сямей, і гэта тэндэнцыя будзе набіраць абароты.
Канкрэтныя меры прыняты па  асвятленні вуліц і месцаў грамадскага карыстання ў вёсках раёна, у Шуміліне і Обалі. Адзначана, што вулічныя ліхтары запаляцца не пазней, чым 1 кастрычніка. Падрыхтоўка будзе весціся паэтапна, з тым, каб ніводная вёсачка не засталася пакрыўджанай.
Мікалай ЯНЧЫН.

Опубліковано в №74 от 24.09.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *