С 13 апреля в Шумилинском лесхозе проходит «Неделя леса»

Актуалии Общество

З 13 красавіка стартавала агульнарэспубліканская добраахвотная акцыя па пасадцы зялёных насаджэнняў “Тыдзень лесу”.
Такая акцыя ў рэспубліцы праводзіцца кожны год, і заўсёды актыўны ўдзел ў ёй прымаюць  жыхары нашага раёна.  “У планах на “Тыдзень лесу” пасадзіць 83 тысячы штук розных дрэў, – кажа галоўны ляснічы лясгасу І. А. Трыногін. – У пітомніку ў Полцеве ў нас дастаткова саджанцаў. І пасадзіць менавіта сваё дрэва можа і абавязаны кожны жыхар раёна. Калі работнікі нейкай арганізацыі ці прадпрыемства вырашылі аднавіць парк ці, скажам, закласці дэндрарый, то за саджанцамі можна звяртацца ў лясгас па тэлефонах 4-23-37, 4-16-86”.  Дарэчы, лясгас прапануе саджанцы на любы густ: бярозкі, лістоўніцы, сасонкі, елачкі і нават дубкі.
Работнікі лясгасу на тэрыторыі Шумілінскага лясніцтва плануюць пасадзіць тры гектары дрэў, у Мікалаёўскім і Обальскім – па пяць гектараў, у Обальскім – чатыры гектары. Будуць саджаць елкі і сосны таксама на тэрыторыі Мішневіцкага і Мікіціхінскага лясніцтваў. “Работы шмат, таму мы запрашаем  добраахвотнікаў ці, да прыкладу, валанцёраў дапамагчы леснікам у гэтай пачэснай справе, – кажа Іван Аляксандравіч. – Тэлефануйце ў лясгас, і мы прадаставім вам фронт работы, забяспечым саджанцамі”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №30 ад 16.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *